Два ананімныя лісты са смяротнанебяспечным ядам прыйшлі мэру Нью-Ёрка

30 мая 2013

Адно пасланне з рыцынам даслалі ў муніцыпальную службу, другое - у грамадскую арганізацыю Майкла Блумберга. У лістах - пагрозы, звязаныя з тым, што мэр выступае супраць ліберальнага зброевага заканадаўства. За апошні час у ЗША ўжо было некалькі такіх выпадкаў. У красавіку смяротныя канверты адпраўлялі Бараку Абаме.