Вечарам абмежаваны рух па праспекце Машэрава

9 июня 2014

Увага ўсім аўтамабілістам і пасажырам грамадскага транспарту. Сёння вечарам будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава.


Так, з 21:45 і да 24:00 будзе закрыты рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з рэпетыцыяй ўрачыстага парада да Дня Незалежнасці зводнай роты ганаровай варты.


Рух на гэтым жа ўчастку Машэрава таксама абмяжуюць 11-га, 13-га, 16-га, 18-га, ??21-га і 23 чэрвеня. ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.