Для вывучэння нашай краіны і культуры ў Кітаі сёлета адкрыюцца два новыя цэнтры

20 февраля 2019

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Зараз, паводле слоў Кірыла Рудага, у Паднябеснай 7 такіх цэнтраў. Адукацыя - адзін з традыцыйных вектараў развіцця двухбаковых адносін. Усяго ў беларускіх ВНУ вучыцца больш за 2 тысячы студэнтаў з КНР, а ў Кітаі праходзіць навучанне амаль тысяча беларусаў. Мінулы год прынёс і станоўчыя вынікі ў эканоміцы.

На чвэрць павялічыўся экспарт, прычым пастаўкі малака на рынак Паднябеснай выраслі ў 9 разоў. Аднак сальда застаецца адмоўным. Лічбы назвалі сёння на выніковай калегіі МЗС. Летась адбыўся ўсплёск актыўнасці інвестараў з Кітая. Так, Беларусь прыцягнула 120 мільёнаў долараў, гэта ў 3 разы больш, чым годам раней.