Валянціна Матвіенка сёння адзначае юбілей

7 апреля 2019

Юбілей сёння адзначае Старшыня Савета Федэрацыі  Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка. З днём нараджэння бачнага палітычнага дзеяча павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. У Беларусі высока шануюць асабісты ўклад Валянціны Матвіенкі ў эфектыўнае развіццё беларуска-расійскіх сувязяў, паглыбленне саюзнай інтэграцыі, гаворыцца ў віншаванні. Напярэдадні юбілею Валянціны Матвіенкі Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб узнагароджанні яе ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.