Белкартаграфія выпусціла карту-пазл з дапоўненай рэальнасцю

23 декабря 2019
Віртуальныя бусел, мядзведзь і алень. Белкартаграфія прэзентавала карту-пазл "Жывёльны і раслінны свет Беларусі" з дапоўненай рэальнасцю. Каб ажывіць малюнкі, неабходна запампаваць спецыяльны дадатак, затым навесці камеру смартфона на карцінкі. 

Таксама з дапоўненай рэальнасцю  прадпрыемства выпусціла атлас  "Вялікія вынаходствы свету". На карце, напрыклад, ажывае айчынны БелАЗ, італьянская скрыпка і англійскі паравоз.