У Заслаўі выбралі аўталэдзі Мінскага раёна

28 августа 2017

За званне каралевы дарог змагаліся пяць жанчын. Прадстаўніцы розных прафесій прадэманстравалі не толькі віртуознае кіраванне машынай, але і уменне выходзіць з няпростых сітуацый, якія сустракаюцца на дарогах.

Хто ж з удзельніц заваяваў ганаровы тытул і выступіць на абласных спаборніцтвах - раскажа Аляксандр Харавец.

Узрост да 31-го года, чысты талон, медыцынская даведка і механічная каробка перадач у аўто. Гэта асноўныя ўмовы, якія дазволілі прыгожай палове чалавецтва ўдзельнічаць у конкурсе аўталэдзі. У выніку на гандлёвай плошчы Заслаўя сабраліся 5 канкурсантак.

Конкурс Ауталэдзі

За рулём зебрамабіля – так ласкава называе сваё аўто Вольга Карака – восьмы год. Пазмагацца за званне аўталэдзі Мінскага раёна – ідэя спантанная, прызнаецца канкурсантка. Гаворыць, што хваляванне прысутнічае, аднак муж і двое дзетак актыўна падтрымліваюць, таму яна нічога не баіцца. А ў перапынках паміж этапамі нават паспявае пагуляць з дочкамі. Што ж тычыцца паводзін на дарозе, то без форс-мажораў не абыходзіцца.

Задача канкурсантак – пераадолець 4 этапы. Першы - пляцоўка. І дыяганальнае паркаванне паддаецца далёка не ўсім удзельніцам. Здача тэорыі паказала - ёсць недахопы, якія неабходна ўсё ж ліквідаваць.

Самым відовішчным выпрабаваннем для аўталэдзі стала замена кола. Адзначу, вага гэтай дэталі прыкладна 25 кг. Прычым менавіта мужчыны-гледачы каменціравалі гэта відовішча больш за іншых. Аднак спрыту аўталэдзі маглі пазайздросціць нават прафесійныя механікі - на замену гэтай дэталі патрабавалася прыкладна 5 хвілін.

Конкурс Аўталэдзі

А вось для Нікі Раманавай няпростыя выпрабаванні - ужо гісторыя. Аўталэдзі Беларусі сёння ў журы. Гаворыць, перажывае за кожную канкурсантку. Тым больш што такія выпрабаванні толькі загартоўваюць характар сапраўднага вадзіцеля.

Вынікі конкурсу журы падводзіла амаль гадзіну - не маглі вызначыць лепшую. І зусім з невялікім адрывам перамагла Юлія Нінкіна. Яна і прадставіць Мінскі раён на абласным этапе “Аўталэдзі 2018”. 

Конкурс Аўталэдзі