Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца комплексная праверка

5 февраля 2020
Напярэдадні падраздзяленні зенітных, ракетных і радыётэхнічных войскаў здзейснілі маршы ў прызначаныя раёны і пачалі абсталяванне пазіцый. Таксама на баявое дзяжурства заступілі экіпажы верталётаў Мі-8, Мі-24 і знішчальнікаў МіГ-29. Воінскія часці і падраздзяленні 6-й, 19-й і 120-й асобных механізаваных брыгад праводзяць стрэльбы з танкаў. Падчас вучэнняў задзейнічаны Абуз-Лясноўскі, Гожскі, Барысаўскі і Асіповіцкі палігоны.