Ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап праверкі боегатоўнасці

9 марта 2020
Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў. У найвышэйшую ступень боегатоўнасці прыведзены шэраг воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл. Плануецца, што больш як тысяча вайскоўцаў будзе выклікана з запасу. Усяго задзейнічаюць каля шасці тысяч чалавек і звыш двухсот адзінак тэхнікі.

Аляксандр Вальфовіч,  начальнік Генштаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі:  "Гэты этап праверкі з'яўляецца лагічным працягам мерапрыемстваў. Галоўная мэта - гэта праверка гатоўнасці, здольнасці воінскіх часцей выканаць задачы па прызначэнні ў становішчы, якое дынамічна змяняецца, днём і ўначы, а таксама ўдасканаленне тактычнай вывучкі войскаў". 

У рамках праверкі пройдзе маніторынг стану ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку пастаўленай на захаванне. Завершыцца этап комплекснымі тактычнымі вучэннямі.