У Валожыне выбіраюць лепшых лесарубаў

8 июня 2018

Сёння ж вызначаюць самых прафесійных лесарубаў Мінскай вобласці. У Валожыне на спаборніцтвах вальшчыкаў лесу 20 каманд з усіх лясніцтваў рэгіёна валяць дрэвы на хуткасць і дакладнасць зразання. А таксама дэманструюць віртуознае валоданне бензапілой. Лепшы лесаруб прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

А вось каманда лесарубаў з найменшай колькасцю балаў атрымае ў падарунак іржавую пілу. І абавязак - арганізаваць спаборніцтвы наступнага года ў сваім раёне.