У Віцебскую вобласць прыехалі журналісты з Латвіі

19 июня 2013
Прэс-тур разлічаны на тры дні. Сёння госці ўбачылі Віцебск: азнаёміліся з яго прамысловым патэнцыялам і культурнай спадчынай. Па словах прыбалтыйскіх журналістаў, нягледзячы на геаграфічнае суседства, мы не так многа ведаем адно пра аднаго. Публікацыі па выніках прэс-тура павінны сцерці гэтыя прабелы.


У першую чаргу журналістам з Латвіі цікава паглядзець, чым жывуць беларусы ў глыбінцы, бо менавіта стан спраў у рэгіёнах адлюстроўвае сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. Заўтра госці наведаюць Браслаў, Полацк і Наваполацк.