У Віцебску прайшоў абласны сход дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу

16 июня 2016

Клопат аб чалавеку, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця беларусаў - такім бачаць шлях развіцця краіны дэлегаты V Усебеларускага народнага cходу ад Віцебскага рэгіёна.

Адпаведную рэзалюцыю ўдзельнікі веча прынялі на абласным сходзе. У дакуменце гаворыцца, што ўсе задачы, пастаўленыя пяць гадоў назад, рэгіён выканаў. Гэта пацвярджаюць і асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, валавы рэгіянальны прадукт вырас на 7,5%, а вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 6%. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Віцебскаму рэгіёну за апошнія пяць гадоў было вылучана больш за 80 трыльёнаў рублёў інвестыцый. Пабудавана амаль два мільёны квадратных метраў жылля. Жыллёвыя ўмовы палепшылі 20 тысяч чалавек.

Алена Падаляк, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі, дэлегат V Усебеларускага народнага сходу: "Усебеларускі народны сход будзе праходзіць у год, які аб'яўлены Годам культуры. І, мабыць, у гэтым ёсць і яго асаблівасць. Мы шмат сёння працуем з таленавітай моладдзю, каб захаваць нашу выканальніцкую школу, якая вядомая ва ўсім свеце. Мы сёння імкнёмся больш гаварыць пра нацыянальнае мастацтва".