У Віцебску пасля рэканструкцыі адкрыўся тэрапеўтычны корпус абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра

20 июня 2016

У Віцебску пасля капітальнай рэканструкцыі адкрыўся тэрапеўтычны корпус абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра. Гэта своеасаблівы падарунак Паўночнай сталіцы Беларусі напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. Зараз атрымаць дапамогу ў лячэнні нефралагічных, алергічных і неўралагічных захворванняў адначасова змогуць 145 маленькіх пацыентаў. У абноўленым будынку таксама размясціліся фізіятэрапеўтычнае і аддзяленне ўльтрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі. Штогод спецыялісты медцэнтра аказваюць дапамогу 16 тысячам юных жыхароў Прыдзвіння. У цэлым за апошнія 5 гадоў у Віцебскім рэгіёне ў развіццё сістэмы аховы здароўя ўкладзена больш за трыльён рублёў. Пабудавана або абноўлена 316 бальніц і паліклінік, палова з іх - у сельскай мясцовасці. Прадоўжыць тэму - Вольга Маслоўская (відэа).