25 чалавек загінулі, яшчэ звыш сотні пацярпелі ў выніку моцнага пажару на паўднёвым захадзе Саудаўскай Аравіі. Агонь ахапіў чатырохпавярховы будынак дзяржаўнай бальніцы. Узгаранне адбылося на першым паверсе, у паніцы персанал і пацыенты пачалі выскокваць з вокнаў. Некаторыя з іх загінулі. Тыя, хто застаўся ў будынку, памёрлі ад атручвання ўгарным газам. Нагадаем, пажар адбыўся ўчора ўначы, на гэты момант ён ліквідаваны. Мясцовыя ўлады стварылі камісію па бяспецы для расследавання інцыдэнту.
25 чалавек загінулі ў выніку моцнага пажару ў Саудаўскай Аравіі
24 декабря 2015













