У Віцебску асноўныя ўрачыстасці праходзяць на плошчы Перамогі

3 июля 2017

І зараз на сувязь са студыяй выходзіць Вольга Маслоўская. Сёння на галоўнай плошчы Віцебска шматлюдна ўжо з раніцы. Тысячы жыхароў і гасцей абласнога цэнтра прыйшлі да мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызанаў і падпольшчыкаў.

Мітынг ужо завяршыўся. Але кветкі да Вечнага агню людзі працягваюць несці і зараз. Хочацца адзначыць, што галоўнае дзяржаўнае свята самы паўночны рэгіён Беларусі сустракае па-асабліваму цёпла. На свята людзі ідуць цэлымі сем'ямі.

Святочныя мерапрыемствы праходзяць адразу на некалькіх адкрытых пляцоўках ва ўсім горадзе. У абласным цэнтры ўжо іграюць духавыя аркестры, а для аматараў больш актыўнага адпачынку працуюць спартыўныя і забаўныя пляцоўкі.

У праграме яшчэ шмат усяго цікавага. Гэта конкурс малюнкаў на асфальце, выставы, канцэрты. На цеплаходзе можна пракаціцца па Заходняй Дзвіне. Так што, як бачыце, сумаваць жыхарам і гасцям абласнога цэнтра сёння сапраўды не выпадае.