У Віцебску Дзень абаронцаў Айчыны адзначылі аўтапрабегам

23 февраля 2021

Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць па ўсёй краіне. У Віцебску свята адзначылі аўтапрабегам. Стартавалі аўтакалоны ад месцаў памяці. Адзін з пунктаў - мемарыял "Пяты полк". У гады Вялікай Айчыннай вайны на ўскраіне Віцебска дзейнічаў лагер смерці для савецкіх ваеннапалонных і мірнага насельніцтва. Спадчыннікі Перамогі ўшанавалі памяць загінуўшых і адправіліся па маршруце. Пры гэтым далучыцца мог кожны - і па ходзе руху аўтамабілісты выстраіліся ў вялізную калону.

Фінішаваў аўтапрабег на плошчы Перамогі. Да Вечнага агню ўсклалі кветкі.