Аўтапрабег "Сімвал адзінства": удзельнікі наведалі абеліскі памяці ў Карэлічах, Слоніме, Ваўкавыску і Навагрудку

5 сентября 2021

Патрыятычны аўтапрабег "Сімвал адзінства"  трэці дзень падарожнічае па Беларусі.  Сёння аўтамарафон прымае Гродзенская вобласць. Старт узялі ў адным з гістарычных і знакавых месцаў - каля жамчужыны Беларусі  Мірскага  замка.

Галоўная мэта марафону - аб'яднаць беларусаў у рамках  Года і Дня народнага адзінства. Яго сімвалам становяцца імянныя мяшочкі з зернем  новага ўраджаю, якія раёны будуць перадаваць удзельнікам аўтапрабегу. Наперадзе мноства прыпынкаў. Удзельнікі ўжо наведалі абеліскі памяці ў Карэлічах, Слоніме, Ваўкавыску і Навагрудку.

Ваяж "Сімвал адзінства" будзе працягвацца яшчэ 10 дзён і ахопіць усю Беларусь. Пасля Гродзенскай вобласці адправіцца ў Віцебскую. А фінішуе 15 верасня ў сталіцы напярэдадні новага вялікага свята для нашай краіны - Дня народнага адзінства.