У цэнтры Мінска пануе асаблівая святочная атмасфера

9 мая 2020
Ад стэлы "Мінск - горад-герой" пераносімся да манумента Перамогі. Сёння ўвесь дзень туды нясуць кветкі. У цэнтры сталіцы працуе і наша здымачная група. На прамую сувязь са студыяй выходзіць Вераніка Бута.

Са святам кожнага з нас! Традыцыйна ў цэнтры Мінска ў гэтыя майскія дні пануе асаблівая атмасфера. Беларусы добра ведаюць, што свет і незалежнасць нам дасталіся занадта дарагой цаной. І самае малое, што мы, маладое пакаленне, пакаленне "без вайны" можам зрабіць у знак падзякі - гэта, вядома, памятаць!

І "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". На працягу тыдня, і безумоўна, сёння неабыякавыя беларусы прыходзяць сюды, да Вечнага агню, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў. Да акцыі далучылася ўся краіна. Да манумента Перамогі леглі кветкі ад кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і яго намеснікаў. Аддаць даніну павагі тым, хто падарыў нам мірнае неба, прыйшлі віцэ-прэм'еры краіны, міністры, мэр Мінска. Сярод неабыякавых беларусаў - таксама спартсмены, артысты. Сёння цалкам усё роўна, хто на якіх пасадах - у вачах ветэранаў усе мы - проста шчаслівае і ўдзячнае пакаленне. Кветкі да манумента абавязкова жывыя! Як знак таго, што памяць наша жывая!

Цану нашых міру і незалежнасці памятаюць у кожным беларускім доме, бо нікога гэта вайна не абышла бокам. Падзякаваць салдатам і афіцэрам сёння прыйшоў і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Громаў (вiдэа).