У Цэнтральным батанічным садзе НАН час квітнеючых касачоў і півоняў

15 июня 2021

Здзіўляе сваімі кампазіцыямі Цэнтральны батанічны сад, асабліва зараз, летам. Буянне разнастайных кветак выпадае менавіта на гэты час. Да таго ж супрацоўнікі ўстановы штогод распрацоўваюць на лета каляндар тэматычных мерапрыемстваў і экскурсій, разлічаных на розны густ і ўзрост. Так, гэтым летам спецыялісты сада прапануюць семінар, прысвечаны лекавым раслінам, вандроўкі па пасадках меданосаў і раслін, якія лічацца біяэнергетыкамі.

Зараз у батанічным садзе час квітнеючых касачоў і півоняў.