У Анапе стартуе тыднёвы фестываль

19 августа 2013

Сёння ў Анапе стартуе тыднёвы фестываль Саюзнай дзяржавы Творчасць юных. Ён сабраў амаль 130 маладых талентаў з усіх рэгіёнаў Расіі і Беларусі. На форуме будуць прадэманстраваныя вакальнае, харэаграфічнае, цыркавое, інструментальнае і іншыя віды мастацтваў. У кожным жанры вызначаць пераможцаў. Юныя артысты будуць жыць у санаторным комплексе Жамчужына Расіі, што размешчаны на беразе Чорнага мора.