У Цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіякомплексаў Беларусі паступілі навінкі ўзбраення

24 января 2019

Гэта беспілотнікі, якія дазваляюць весці разведку і ўдзень і ўначы пры любым надвор'і. Комплекс забяспечвае атрыманне, перадачу і запіс інфармацыі ў рэальным часе, а таксама вызначае каардынаты аб'ектаў назірання. Яшчэ адна навіна - мадэрнізаваны наземны мабільны пункт кіравання. Машына абсталяваная сістэмамі энергазберажэння і сувязі.

Першым ацаніў навінкі ваеннай тэхнікі начальнік Генштаба Узброеных Сіл Беларусі Алег Белаконеў. Спецыялісты ўпраўлення ўжывання беспілотных авіякомплексаў удзельнічаюць і ў трэніроўках розных войскаў. Сумесную баявую працу высока ацэньваюць падраздзяленні сіл спецаперацый, ракетных войскаў і артылерыі.