У судзе Кобрынскага раёна аб'явілі прысуд па справе аб гібелі сямігадовай школьніцы ў мясцовым аквапарку

10 ноября 2015

Абмежаванне волі на тры з паловай гады без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Плюс пяць гадоў забароны працы ва ўстанове адукацыі. У судзе Кобрынскага раёна аб'явілі прысуд па справе аб гібелі сямігадовай школьніцы ў мясцовым аквапарку. Аднолькавы вердыкт вынеслі дзвюм настаўніцам Завершскай базавай школы Драгічынскага раёна. Акрамя таго, ім прызначылі штраф - па 18 мільёнаў рублёў. Абедзве жанчыны прызналі сваю віну. 

Няшчасны выпадак адбыўся ў чэрвені. У аквапарку адпачывалі 20 школьнікаў. Іх суправаджалі двое настаўнікаў. Паводле версіі следства, дарослыя грэбавалі сваімі абавязкамі, пакінуўшы без увагі сямігадовую дзяўчынку, якая не ўмела плаваць.