Залаты дождж у Мінску! На сталічных вуліцах ужо ва ўсю моц цвітуць фарзіцыі. Таксама вясеннія "бела-ружовыя" ўборы «прымерылі» яблыні. Звычайна кветкі на гэтых дрэвах распускаюцца ў канцы красавіка - пачатку мая. Але сёлета "маляўнічы сезон" пачаўся раней з-за цёплага надвор'я. Дарэчы, цвіценне яблынь пачынаецца, калі тэмпература паветра складае як мінімум плюс 15 градусаў. А вось гэтыя кантрасныя кадры мы атрымалі з Барысава. Там у паветры ляталі белыя пялёсткі - не яблыневы цвет - снег! Вось такі сёлета красавік.
Яблыні і фарзіцыі цвітуць у сталіцы
14 апреля 2020













