У студыі "Галоўнага эфіру" міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў

28 августа 2016

Зусім хутка ў школах прагучыць першы званок і тысячы школьнікаў пачнуць новы навучальны год. Падзея важная як для саміх маленькіх беларусаў, так і для дарослых. Дарэчы, менавіта нашы школьнікі ўжо традыцыйна прывозяць медалі самай высокай вартасці з міжнародных прадметных алімпіяд. Толькі напярэдадні дзве бронзы беларусы заваявалі па геаграфіі, спаборніцтва прайшло ў Кітаі. А з Казані юныя праграмісты прывезлі адразу чатыры медалі. У цэлым, гэты год ужо выдаўся самым дзейсным за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.

У нас у гасцях міністр адукацыі нашай краіны Міхаіл Жураўкоў (відэа).