У краіне прадаўжаецца прыём грамадзян

5 апреля 2017

Пытанні якасці дарог і іх рэканструкцыя нярэдка гучаць і ў зваротах, якія паступаюць у Адміністрацыю Прэзідэнта. У краіне прадаўжаецца прыём грамадзян, прамы дыялог мясцовай улады і беларусаў праходзіць рэгулярна. Эфектыўнасць такой працы сёння ацанілі на калегіі ключавых міністэрстваў і ведамстваў. Так, калі гаварыць аб лічбах, то кожны другі жыхар Беларусі станоўча ацэньвае працу мясцовай улады па вырашэнні праблем насельніцтва. Дарэчы, гэта даныя тэлефоннага сацапытання. Больш за ўсё нараканняў па-ранейшаму выклікае сфера ЖКГ. Па выніках быў дадзены шэраг даручэнняў. Дэталі ведае Алеся Высоцкая.

Мы ў Мінску на вуліцы Жудро. У кватэры тропікі. Кветкі радуюць багаццем зеляніны, гаспадар іх добра палівае. Але не аранжарэю ён хацеў стварыць у сваёй кватэры.

За акном плюс 15, а ў кватэры ў два раза вышэй. Цэлы дзень адчыненая фортачка.

Выглядае як кур'ёз, хоць Уладзіміру не да смеху. Скардзіцца па месцы жыхарства ён стаміўся, звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта. І гэта далёка не адзінае пытанне, якое лёгка маглі б вырашыць на месцах, але прыходзіцца разбірацца на такім высокім узроўні.

На стале ў начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян - папкі з усіх абласцей. Гэта лісты толькі гэтай серады. За дзень у сярэднім 130-200 зваротаў, калі дзень спакойны. І працэнтаў 70 з іх маглі б не дайсці да Адміністрацыі, будзь мясцовая ўлада бліжэй да людзей.

У стосіку папер звароты розныя, з цяжкімі жыццёвымі гісторыямі, крыкамі душы. А ёсць і такія, як, напрыклад, калектыўны ліст жыхароў аднаго з дамоў па Партызанскім праспекце. Іх заелі камары. У падвале цэлая зграя. ЖЭС управы не знайшоў.

Паводле даных рэспубліканскага тэлефоннага сацапытання, кожны другі жыхар Беларусі станоўча ацэньвае працу мясцовай улады па вырашэнні праблем насельніцтва. Негатыўныя водгукі пакінулі 31 працэнт. Удзельнікам апытання прапанавалі ацаніць, наколькі проста вырашаюцца пытанні ў розных арганізацыях. У лідары выйшлі ЗАГСы, прадпрыемствы сувязі, натарыяльныя канторы і сельсаветы. У меншай ступені грамадзяне здаволеныя вырашэннем сваіх пытанняў у службах ЖКГ.

Як павярнуць уладу на месцах тварам да людзей, выключыць цяганіну, фармалізм і адпіскі - размова ішла сёння на калегіі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Праведзеныя маніторынгі, зробленыя высновы.

У краіне створана дакладная сістэма працы, яна патрабуе шліфоўкі. Звароты грамадзян - гэта як зрэз сітуацыі ў рэгіёнах і падказка, дзе трэба выправіць памылкі. Наладжана сувязь людзі-дзяржава, і рэальна беларусы ўдзельнічаюць у яе кіраванні.

Па выніках калегіі дадзены шэраг даручэнняў. Колькасць асабістых прыёмаў грамадзян павялічыцца. Раз за квартал прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта будуць выязджаць на месцы для сустрэч з насельніцтвам.