У сталіцы выбiралi самую арыгінальную лаўку

4 сентября 2020
Конкурс-агляд прайшоў на тэрыторыі новай экасцежкі ў мікрараёне Чыжоўка. Работы прадэманстравалі 13 прадпрыемстваў раёна. Ацэньвалі арыгінальнасць формы і афармлення, а таксама зручнасць выкарыстання - лепшыя пасля аб’яўлення вынікаў з'явяцца на вуліцах Мінска.

Агляд арыгінальных лавак стаў ужо традыцыйным. Праводзяць яго у многіх раёнах горада, каб зрабіць сталічныя скверы і паркі яшчэ больш прывабнымі. Вынікі конкурсу падвядуць да Дня горада.