У сталіцы стартаваў фестываль "Велікапосныя канцэрты"

9 марта 2020
Адраджаем культурныя традыцыі. Пад такім дэвізам у сталіцы стартаваў фестываль "Велікапосныя канцэрты". Спасцігнуць глыбіню богаслужэбных спеваў і пачуць шэдэўры сусветнай класічнай музыкі. Ініцыятыву манашкі Юльяны са Свята-Елісавецінскага манастыра падтрымалі ў Беларускай акадэміі музыкі. І  чацвёрты раз падзея збярэ слухачоў у дні Вялікага посту. У гэтым сезоне фестываль духоўных мелодый пройдзе на дзвюх пляцоўках: на сцэне Вялікай залы Акадэміі музыкі і на базе педагагічнага ўніверсітэта. Акрамя канцэртаў 14 сакавіка запланаваны адкрытыя спевы - манашка Юльяна правядзе практычны занятак у Мінскай духоўнай семінарыі. А завершыцца фестываль 23 сакавіка на сцэне Купалаўскага тэатра дабрачынным канцэртам святочнага хору Свята-Елісавецінскага манастыра.