Выразны план дзеянняў па барацьбе з каранавірусам. Прэзідэнт правёў нараду па эпідэміялагічнай сітуацыі

19 марта 2020
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі: хваля сезонных інфекцый і сістэмныя меры па барацьбе з каранавірусам - гэтыя тэмы сёння гучалі падчас нарады ў Палацы Незалежнасці. 

Прэзідэнт выслухаў лепшых спецыялістаў у гэтай галіне, каб адэкватна і разумна адрэагаваць на выклікі ў сферы аховы здароўя. Урачы працягваюць назіраць за тымі, хто прыбыў з краін, дзе COVID-19 разгуляўся не на жарт. Медыкі адзначаюць:  сітуацыя пад кантролем. Ёсць неабходны запас лекаў, сродкаў індывідуальнай аховы. Актыўна выкарыстоўваецца і айчынная тэст-сістэма для дыягностыкі інфекцыі. Абмеркавалі і тое, чаго яшчэ не хапае ў краіне. Даручэнне Прэзідэнта - пачаць вытворчасць уласных рэспіратараў,   прычым у найбліжэйшы час. Самая пільная ўвага - вяртанню беларусаў дахаты. Усе адказныя службы  падключаны. 

Дэталёвы разбор нарады - у Ілоны Красуцкай

Масавая паніка страшней за эпідэмію

Калі б каранавіруса не было, здаецца, людзі ўсё роўна прыдумалі б яго аналаг. Як гаворыцца, дзякуй тым, хто захаваў разумны сэнс: не павыкупляў усе лекі ў аптэках і грэчку з туалетнай паперай у магазінах. Чамусьці telegram-каналы  раптам рэзка сталі "ўрачамі", кожны другі "ставіць усім дыягназы"…   Бо ў гэты няпросты час, у першую чаргу, жадаецца паслухаць адэкватныя рэчы ад практыкаў.

Наш Прэзідэнт сёння запрасіў менавіта такіх. Вірусолагаў і эпідэміёлагаў. Разважаць спакойна - не значыць не ўсведамляць небяспеку. Але ў сітуацыі з масавай панікай, якая даходзіць да абсурду, часам, сапраўды, ратуе толькі гумар.

Добра, калі ёсць у каго спытаць - нашых пісьменных спецыялістаў захавалі. Выслухаць розныя пункты гледжання, даць слова кожнаму - нармальная практыка для нашага Прэзідэнта. Таму за адным сталом урачы, Савет Бяспекі і Адміністрацыя. Ёсць сусветны вопыт.  Кітай першым сутыкнуўся з бядой. Добра што, ужо выкарабкваюцца, даюць парады і нам. Трэба паслухаць усіх, каб прыняць правільныя рашэнні не толькі на заўтра.

Штотыдзень Мінаховы здароўя фіксуе да 70 тысяч выпадкаў ВРВІ

Трэба разумець, што каранавірус - не прычына ўсіх бед. Зараз вясна - традыцыйны пік ВРВІ і грыпу, якія могуць даць ускладненні - тую ж пнеўманію. Штотыдзень Мінаховы здароўя фіксуе да 70  тысяч выпадкаў ВРВІ. Лічбы нават ніжэйшыя, чым звычайна. Неабходныя з-за COVID-19 карэкціроўкі ўносяцца. Галоўная просьба ўрачоў: не панікаваць і паважаць ключавое правіла медыцыны. 

Спецыялісты працягваюць назіраць за тымі, хто прыбыў з небяспечных  па эпідэміі краін

Нашы спецыялісты працягваюць назіраць за тымі, хто прыбыў з небяспечных па эпідэміі краін. Так, гэтая зараза небяспечная, а значыць трэба ўважліва ставіцца да свайго здароўя і асабліва берагчы блізкіх  пажылога ўзросту. 

Жыхары Італіі не сумуюць

У той жа Італіі 98 % смерцяў - людзі старэйшыя за 60. У дадатак у многіх былі праблемы са здароўем, а COVID-19 іх развіў. Аднак нават у такой сітуацыі жыхары самай рамантычнай краіны  не сумуюць. 

У Венецыі з-за каранціну стала чыстай вада і вярнуліся лебедзі

Стала чыстай з-за каранціну і вада ў Венецыі, туды нават прыплылі дэльфіны і вярнуліся лебедзі. І шмат у чым бяда згуртавала італьянцаў як ніколі, а адзін з першых гарадоў, дзе выявілі каранавірус, вызваліўся ад хваробы. САЗ, італьянскія спецыялісты, а разам з імі і нашы ў адзін голас гавораць: выконвайце правілы гігіены і, калі сумняваецеся, праходзьце тэст. 

У Беларусі будуць рабіць  рэспіратары

Што датычыцца нашай краіны, запас лекаў ёсць. Ахоўных касцюмаў і сродкаў індывідуальнай абароны, як і айчынных тэст-сістэм на вызначэнне інфекцыі, дастаткова. Акрамя таго, зараз аператыўна створаць вытворчасць айчынных рэспіратараў. 

У Мінску зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ

Урачы і адпаведныя службы робяць усё неабходнае, кантроль слабець дакладна не будзе. Гэтыя фразы гучалі сёння ад кожнага спецыяліста. А зараз да прапаноў, што былі падтрыманыя Прэзідэнтам. У Мінску зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ. Гэта зробяць для таго, каб падзяліць патокі пасажыраў, якія едуць на працу і вучобу. Татальнага каранціну ў краіне ўводзіць не будуць. Прэзідэнт усё дакладна аргументаваў, дадаўшы і высновы нашых замежных калег, якія прайшлі самы пік эпідэміі. 

Пажылым людзям даставяць лекі з аптэк на дом

Важная прапанова Міністэрства аховы здароўя - дастаўка лекаў з аптэк на дом для пенсіянераў. А пры неабходнасці ўрач можа выпісаць электронны рэцэпт  па тэлефоне. Такая ініцыятыва дапаможа людзям пажылога ўзросту засцерагчы сябе. 

Прэзідэнт даручыў дапамагчы расіянам вярнуцца з Польшчы на радзіму

Тыя краіны, якія палічылі каранцін самай эфектыўнай мерай і закрылі межы для іншаземцаў, яшчэ незразумела каму зрабілі лепш.  У выніку ўсё роўна пакутуюць людзі. Апошнія некалькі дзён яны проста не могуць дабрацца дахаты паветраным транспартам. А колькі сярод іх маленькіх дзяцей. На гэтую праблему сёння Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады. Прэзідэнт даручыў зрабіць усё: задзейнічаць усе сілы і магчымасці, каб людзі змаглі апынуцца дома ўжо ў найбліжэйшы час. 

Для расіян на беларускай мяжы выдзелены асобныя каналы

Беларускія пасольствы ў  Варшаве арганізавалі  чатыры штодзённыя аўтобусы. На іх расіяне нараўне з грамадзянамі нашай краіны могуць выехаць у Беларусь. Паводле  інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, такім маршрутам у Расію ўжо вярнуліся больш за дзве  тысячы чалавек. 

Па пытаннях аказання садзейнічання грамадзянам РФ, якія  жадаюць вярнуцца ў Беларусь  і затым праехаць у Расію, мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні з пасольствам Расіі ў Варшаве. Консульскія службы двух  пасольстваў у цесным узаемадзеянні. Зараз не адзначана якіх-небудзь праблемных пытанняў у нашым двухбаковым узаемадзеянні.

Пасольства Беларусі арганізавала аўтобусы з Польшчы

Рух магчымы праз тры пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы - адзін у Брэсцкай, два ў Гродзенскай вобласці. Да афармлення расіян, якія вяртаюцца на радзіму праз нашу краіну,  пагранічнікі  гатовы.

Сітуацыя пад кантролем

Што датычыцца  нашай мяжы, тут таксама прагучалі прапановы спецыялістаў. Арганізуюць так званыя зялёныя калідоры для велікагрузаў, што едуць  транзітам праз Беларусь. Для іх вызначаць месцы, дзе яны змогуць спыняцца для запраўкі, адпачынку і харчавання, а таксама санітарна-кантрольныя пункты. Што яшчэ можна зрабіць,  каб сітуацыя захоўвалася пад кантролем? Эксперты лаканічныя: сачыць за сваім здароўем,  прычым заўсёды. Нашы медыкі, праўда,   змаглі літаральна за тыдзень распрацаваць тэст-сістэму дыягностыкі каранаваруса. Яе надзейнасць пацверджаная лабараторыяй САЗ у Берліне.

Сярод самых папулярных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя  - асабістая гігіена. Кожны чалавек павінен разумець адказнасць, клапаціцца пра сябе і сваіх родных. Усведамляць усе рызыкі, калі нядаўна прыехаў з-за мяжы, або калі насуперак усім просьбам не мае намеру адмаўляцца ад паездак. Час такі, калі ёсць магчымасць пабыць у самаізаляцыі, асабліва гэта датычыцца  людзей пажылога ўзросту,  то варта так і рабіць. Галоўнае  без фанатызму: скупкі гадавых запасаў круп і кансерваў. Тым,  хто ўжо "забарыкадаваўся",  застаецца толькі ўсміхнуцца: вірус пройдзе,  а ўспаміны застануцца.