У сталіцы сёння прэзентавалі першы мультыфункцыянальны павільён "Белсаюздруку"

11 декабря 2018

У кіёску наведвальнікі могуць зарадзіць тэлефоны і скарыстацца Wi-Fi. Ёсць і сучасная сістэма ацэнкі працы прадаўца. У разумным кіёску пакупнікі могуць пагутарыць з прадаўцом на розных мовах. Анлайн-перакладчык размешчаны ля касы. Спецыяльна для турыстаў ёсць інтэрактыўны навігатар, які з дапамогай QR-кода распазнае славутасці горада і падкажа дарогу.

У найбліжэйшы месяц у сталіцы плануюць паставіць яшчэ тры разумныя павільёны. Усяго ж у планах прыкладна два дзясяткі. Асноўная частка з'явіцца ў цэнтры сталіцы да пачатку II Еўрапейскіх гульняў.