Гарачая пара для абітурыентаў. Сёння ў Беларусі праходзіць ЦТ па фізіцы. Пачатак традыцыйна ў 11:00. Быць на месцы лепш за паўгадзіны. На іспыт, апроч пропуску, дакумента, які пацвярджае асобу, і ручкі з чорным стрыжнем, дазволена прынесці незапраграмаваны калькулятар. Наступнае выпрабаванне - па гісторыі Беларусі - пройдзе ў чацвер.
Сёння ў Беларусі праходзіць ЦТ па фізіцы
25 июня 2019













