У сталіцы прайшоў заключны этап гарадскога конкурсу "Мінскі майстар"

8 июня 2016

Бездакорна сервіраваць стол, за пятнаццаць хвілін прыгатаваць халодныя закускі ці за гадзіну – торт. Сёння ў сталіцы прайшоў заключны этап гарадскога конкурсу "Мінскі майстар". Журы ацэньвала спецыялістаў адразу ў трох намінацыях: сэрвіс-клас, кухарскае і кандытарскае мастацтва. Афіцыянт дэманстраваў правільную падачу страў і майстраваў з сурвэтак упрыгажэнні для святочнага стала. Кандытар прэзентаваў сваё хатняе заданне – торт на тры кілаграмы, 4 розныя дэсерты, 6 відаў пціфур і булачныя вырабы. За начынне выкарыстоўвалі свежыя ягады, труфелі, тварог, сыр, шакалад.

Імёны лепшага кандытара, повара і афіцыянта сталіцы аб'явяць заўтра. Сёлета сваю творчасць і прафмайстэрства канкурсанты дэманструюць на сваіх працоўных месцах: у гарадскіх кафэ, ва ўнівермагах, на хлебазаводах.