Упершыню на адкрыцці XXVI "Славянскага базара" назавуць імёны пераможцаў

4 мая 2017

Новаўвядзенне датычыцца міжнароднага дзіцячага вакальнага спаборніцтва. Конкурс маладых выканаўцаў пройдзе ў ранейшым фармаце. Сёлета ўпершыню былі праведзеныя нацыянальныя адборы ўдзельнікаў на Мальце і ў Латвіі. У фестывальныя дні ўвесь Віцебск стане арт-пляцоўкай, адбудзецца больш за сотню забаўных мерапрыемстваў. У рамках дня Саюзнай дзяржавы на сцэне знакамітага амфітэатра пройдзе юбілейны вечар ансамбля "Сябры". Калектыву - 45! Дарэчы, на некаторыя выступленні ўжо не купіць білеты.

Ірына Дрыга, першы намміністра культуры Беларусі: "Мерапрыемствы вядомыя. Можа быць, дзесьці па самых такіх масавых канцэртах адкрыцця, закрыцця яшчэ ідзе працэс працы над запрашэннем некаторых зорак. Таму што хочацца, каб кожны канцэрт, асабліва такія знакавыя, якія традыцыйна прыцягваюць не толькі аўдыторыю гледачоў амфітэатра, але і тэлеаўдыторыю, каб яны былі новымі, яны былі рознымі, не паўтараліся ні ў складзе выканаўцаў, ні ў рэжысёрскім падыходзе".

Ужо раскуплена больш за 23 000 білетаў, а забраніравана каля 47 000. Мяркуецца, што большай колькасці замежных гледачоў паспрыяе пяцідзённы бязвізавы ўезд.