У сталіцы прайшоў вечар этнакактэйляў

3 августа 2013

Замест мяты - лісце шчаўя, замест спрайта - хлебны квас. Махіта па-беларуску мог паспрабаваць кожны ахвотнік. Для эксперыменту былі падрыхтаваныя 12 кактэйляў на аснове квасу, морсу і травяных настояў. Фаварытам вечара стаў кактэйль з буракоў.


Кіраўнікі праекта абяцаюць, што ў хуткім часе кактэйлі ў духу беларускай кухні з'явяцца і ў стандартным меню сталічных рэстаранаў і кафэ.