У сталіцы праходзіць выстава рарытэтных матацыклаў

19 апреля 2016

Па іх можна прасачыць гісторыю айчыннай і замежнай аўтамотавытворчасці. У сталіцы праходзіць выстава рарытэтных матацыклаў ад саракавых да васьмідзясятых гадоў. Галоўная адметнасць калекцыі ў тым, што тэхніка захавалася ў першапачатковым стане - без фарбаў, хрому і лаку. Калекцыю можна паглядзець штодзень на працягу месяца. Пяцьдзясят матацыклаў размясцілі ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў сталіцы.