У сталіцы працягваецца маштабная ўборка снегу

17 января 2017

Кожную гадзіну на снегаплавільным комплексе выгружаюць 15 машын. Пад асаблівым кантролем - сацыяльныя аб'екты: школы, бальніцы, а таксама буйныя спартыўныя комплексы. Ад гурбаў у дварах і ўздоўж дарог пазбаўляюцца не толькі жыллёва-камунальныя службы, але і самі мінчане. Наша здымачная група назірае за сітуацыяй на вуліцах горада. 

Расказвае Аляксей Кандраценка.

На "Чыжоўка-Арэне" сёння генеральная ўборка. Тэхперсанал і менеджары пакінулі на пару гадзін звыклыя рабочыя месцы і ўзяліся за шуфлі. Аб'ект спецыфічны - на пахілах даху ападкі ліквідуюць  спецыялісты. Там жа, дзе снег у зоне доступу, з ім спраўляюцца самі супрацоўнікі арэны. Паводле нарматыву, белае покрыва можа нарасці максімум да 70 сантыметраў, але на "Чыжоўка-Арэне" не дапускаюць і 25.

Сотні адзінак спецтэхнікі і больш за 3 000 супрацоўнікаў жыллёва-камунальных службаў адзіным фронтам даюць адпор белай стыхіі.

Зрэшты, многія мінчане не чакаюць дворнікаў і прыбіраюць снег у дварах самастойна. Чысціня і парадак - справа прынцыпу. Ёсць і тыя, хто падыходзе да расчыстцы снегу зусім нестандартна. 

У адным з пасёлкаў пад Мінскам грузавік разам з адвалам на буксіры сталі імправізаваным снегаўборачным агрэгатам. За некалькі хвілін вынаходнікі расчысцілі цэлую вуліцу, над якой уручную можна было працаваць паўдня.

Жыхар Заслаўя і гоншчык на джыпах Яўген Селіверстаў такія трукі паўтараць не раіць. У пытаннях маштабнай чысткі снегу ён профі. Сам жа ўсё робіць па навуцы - адвал спалучае з пікапам. Атрымліваецца такі персанальны "рэмаўтадар" для сябе і суседзяў. У тым ліку і школы. Машына - 180 конскіх сіл і поўны прывад - не хібіць.

 На поўную магутнасць сёння працуе і сталічны снегаплавільны комплекс. За месяц ён перапрацаваў больш за 30 000 кубаметраў снегу. А гэта амаль 2 400 стандартных самазвалаў.