У сталіцы падвялі вынікі 3-га гарадскога конкурсу "Ветэранскі кветнік"

10 июля 2015

Ружы, рознакаляровыя званочкі і вечназялёныя туі. У сталіцы падвялі вынікі 3-га гарадскога конкурсу "Ветэранскі кветнік". Сёлета мерапрыемства сімвалічнае - прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі і Дню Незалежнасці Беларусі. З 400 удзельнікаў раённага агляду ў фінал выйшлі 20 кветкаводаў. Яны спаборнічалі ў 5 намінацыях – "За ўкараненне новых відаў кветкавых раслін", "За казачную тэматыку афармлення дваровай тэрыторыі", "За творчую актыўнасць". У якасці прызоў арганізатары - Саюз ветэранаў - падрыхтавалі хрустальныя вазы і салодкія падарункі.

Ахвотнікі ўдзельнічаць у конкурсе наступнага года ўжо ёсць. Арганізатары адзначаюць, што ўсё часцей да добрай справы далучаюцца і навічкі. А гэта значыць, што добраўпарадкаваных квітнеючых двароў у сталіцы стане яшчэ больш.