У сталіцы вызначылі пераможцаў алімпіяды "IT-планета"

16 февраля 2016

3D-дызайн, мабільныя дадаткі і стварэнне штучнага інтэлекту - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі павіншавалі студэнтаў - прызёраў і пераможцаў міжнароднай алімпіяды "IT-планета". Спаборніцтва аб'яднала больш за тры сотні праграмістаў-пачаткоўцаў з Расіі, Казахстана, Украіны і Беларусі. У сямі намінацыях, сярод якіх лічбавая творчасць, робататэхніка і мабільныя платформы, нашы студэнты ўзялі 40 прызавых месцаў. А аўтарам самых інавацыйных праектаў прапануюць ажыццявіць свае ідэі ў вядучых кампаніях свету.

Алімпіяда "IT-планета" ладзіцца штогод. Сёлета адборачныя туры на чарговы міжнародны форум працягнуцца да мая.