У сталіцы вызначылі лепшую ўстанову адукацыі

28 мая 2015

На працягу года дзіцячыя садкі, школы і гімназіі Мінска спаборнічалі за месца на п’едэстале - усяго 27 прэтэндэнтаў.

Як у гонцы за лідарства не страціць якасць адукацыі, чаму граніт навукі паддаецца толькі самым настойлівым і хто ж стаў лепшым - рэпартаж Аляксандра Хараўца.

Лепшыя з лепшых сёння сабраліся ў гэтай зале. Усе ўстановы адукацыі прайшлі праз сіта адборачных тураў на раённых узроўнях.

Конкурс за званне лепшай установы адукацыі ў сталіцы праводзіцца ўпершыню. Адзначым, адукацыйныя спаборніцтвы праходзілі па трох намінацыях: “Лепшы дзіцячы садок”, “Лепшая сярэдняя школа” і “Лепшая гімназія”. На лаўры пераможцаў прэтэндавалі 27 устаноў адукацыі.

Конкурс праходзіў у два туры на працягу чатырох месяцаў. Спачатку ўстановы адукацыі прапанавалі на суд журы промаролік і адукацыйны праект, пасля чаго члены журы правялі дзень у школах, гімназіях і садках, дзе ацанілі патэнцыял педагагічных калектываў.

І вось на сцэне называюць лепшую ўстанову дашкольнай адукацыі. Сёлета ім становяцца яслі-сад № 138. І хаця існуюць яны ўсяго пяць гадоў, аднак за гэты час зарэкамендавалі сябе з лепшага боку.

Гімназія № 1 славіцца асаблівым падыходам не толькі да сваіх вучняў. Сходы «Бацькоўскага клуба» тут ўжо сталі традыцыйнымі. Інтэрактыўная форма зносінаў дапамагае бацькам гімназістаў разам з настаўнікамі знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Акрамя гэтага, вучэбны працэс будуецца пры дапамозе сучасных тэхналогій.

Школа № 30 таксама сёння стала лепшай у сталіцы. Пераможцы конкурсу атрымалі і грашовыя ўзнагароды на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. І ўсё ж, па словах лідараў, галоўнае для іх тое, што падчас марафону іх установы набылі ўнікальны вопыт, якім яны з радасцю падзеляцца з калегамі, каб у наступным годзе разам парадавацца за новых пераможцаў.