У сталіцы і абласцях працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

17 августа 2018

Звярнуцца па дапамогу можна будзе і заўтра, 18 жніўня. Па традыцыі праблемы беларусаў будуць вырашаць намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Саветаў дэпутатаў. У сталічнай мэрыі вырашаць праблемы грамадзян будзе старшыня Савета дэпутатаў Васіль Панасюк, а ў Мінаблвыканкаме - старшыня Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, тэлефанаванні будуць прымаць з 9 раніцы да паўдня.