У сталічным заапарку з'явіўся самы маленькі гадаванец

6 октября 2016

У сталічным заапарку з'явіўся самы маленькі гадаванец - у сям'і вінтарогіх казлоў або мархураў нарадзіўся першынец. Маленькае казляня стала і першым мархурам, які з'явіўся на свет у Мінску. Ён ўжо цвёрда стаіць на нагах і спрабуе скакаць па камяністым вальеры. Пакуль малыш падсілкоўваецца малаком маці, але хутка пяройдзе на звычайны рацыён - галінкі дрэў, сена і траву. Сама ж маці-мархур справіла ўваходзіны ў заапарку толькі вясной. Сёння ў сталічным заапарку статак мархураў налічвае чатыры вінтарогія казлы. У найбліжэйшы час да іх далучацца яшчэ тры самкі і адзін самец з Маскоўскага жывёльнага парку. Акрамя таго, хутка ў Мінскім заапарку з'явіцца і першы лянівец.