У сталічным парку прайшоў фестываль устаноў пазашкольнай адукацыі

8 сентября 2015

Знайсці заняткі для дзяцей на любы густ. У сталічным парку імя Максіма Горкага прайшоў фестываль устаноў пазашкольнай адукацыі. Зацікаўленыя бацькі маглі не толькі пазнаёміцца з гімнастычнымі секцыямі, клубамі замежнай мовы, студыямі танцаў і школамі моды, але і паглядзець выступленні іх навучэнцаў. А маленькія наведвальнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у квэсце. Яны выконвалі тэматычныя заданні на стэндах розных секцый і збіралі наклейкі. Самы актыўны гулец атрымаў у падарунак веласіпед.

Аналагічны фестываль плануецца правесці і на наступных выхадных – сталічныя кружкі і секцыі прапануюць свае праграмы для падлеткаў.