У Саўміне сёння прыём грамадзян правядзе Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю

17 июля 2019

Працягваюцца асабістыя прыёмы ў Савеце міністраў. Сёння на пытанні грамадзян адкажа  Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю  Уладзімір Калтовіч. А 19-га - Міністр прамысловасці  Павел Уцюпін. 24 ліпеня прыём правядзе кіраўнік МЗС  Уладзімір Макей. Сустрэчы таксама запланаваныя  на 26 і 31 ліпеня. Асабісты прыём  праводзіцца згодна з  папярэднім запісам.