Унікальная бальніца пад зямлёй у Салігорску

17 сентября 2018

Бальніца пад зямлёй. У Салігорску на глыбіні 420 метраў размясцілася аддзяленне клінікі спелеалячэння. Дзякуючы чырвонай солі - сільвініту - тут адбываецца поўнае абеззаражванне паветра. Калій чысціць асяроддзе ад алергенаў. Гэтая сільвінітная пячора лічыцца адзіным такім лячэбным комплексам у свеце. Працэдура стала часткай санаторнага лячэння для тысячы беларускіх дзяцей з хранічнай астмай, сінусітам і іншымі хваробамі лёгкіх. Штогод сюды прыязджаюць больш за 4 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. У шахты яны спускаюцца амаль штодня, працэдура доўжыцца 3 гадзіны. Таксама падчас змены кожны праходзіць курс інгаляцый, масажу і лячэбных ванн. На падземнай працэдуры пабывала Юлія Грызунт (вiдэа).