У СНД упершыню правялі транскатэтарную імплантацыю нітынолавага клапана лёгачнай артэрыі

3 апреля 2024

Упершыню ў СНД правялі транскатэтарную імплантацыю нітынолавага клапана лёгачнай артэрыі.

Раней пацыентам з прыроджанымі відамі сардэчных парокаў аказвалі дапамогу толькі шляхам адкрытага хірургічнага ўмяшання. Гэта значна павялічвала рызыку ўскладненняў. Дзякуючы ўнікальнай распрацоўцы біялагічнага клапана карэйскай вытворчасці ў РНПЦ дзіцячай хірургіі імплантацыя стала даступная для большай колькасці пацыентаў.

Аперацыя ў штатным рэжыме доўжыцца каля трох гадзін. У РНПЦ дзіцячай хірургіі тры пацыенты ўжо атрымалі дапамогу. У найбліжэйшы час будуць прааперыраваныя яшчэ сямёра.