У Смалявіцкім лясгасе вырошчваюць сотні тысяч відаў дрэў і кустоў

5 ноября 2020

Папоўніць зялёную карту Мінскай вобласці маладымі дрэвамі - такую задачу ставяць лясныя гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна. Так, напрыклад, елкі, хвоі, дэкаратыўныя туі і ядловец усіх адценняў і памераў вырошчваюць у гадавальніку Смалявіцкага лясгаса. На плошчы больш за 20 гектараў - сотні тысяч відаў іглічных і ліставых дрэў і кустоў - працуе цэлы комплекс па вырошчванні зялёнай фаўны. Падрабязней - Ілья Цвяткоў.

Алеі з дубоў, ліп і лістоўніц і сапраўдныя яловыя бары - у фармаце міні. На лясных плантацыях Смалявіцкага лясгаса зараз рыхтуюцца да зімы. Саджанцы апрацоўваюць, даглядаюць за кожнай маленькай галінкай, а глебу ўзорваюць, каб даць маладому карэнню больш паветра.

Кансервацыя гадавальніка пад Смалявічамі пачынаецца якраз у канцы кастрычніка. Падрыхтоўку да новага сезона тут вядуць старанна - для таго, каб вясной поўнасцю задаволіць попыт на дэкаратыўныя расліны.

Комплекс па вырошчванні саджанцаў

Насенне для будучых саджанцаў тут нарыхтоўваюць самі. Цяпліцы абсталяваны аўтаматычнай сістэмай паліву. Хуткасць і інтэнсіўнасць арашэння можна наладзіць у залежнасці ад тэмпературы і ўзроўню вільготнасці. Тут жа ад спецыялістаў можна атрымаць майстар-клас па перасадцы раслін у новую глебу - у кожнай з іх свае асаблівасці.

Паводле слоў спецыялістаў, нягледзячы на вялікі асартымент, часцей за ўсё набываюць саджанцы самых стойкіх і непатрабавальных раслін.

Пад Смалявічамі вырошчваюць чырвоныя дубы і блакітныя елкі

Дэкаратыўных раслін тут шмат - на любы густ і любога колеру. Для тых, хто хоча змяніць звыклую карцінку зялёных насаджэнняў, можна набыць вось такі чырвоны дуб - восенню выглядае проста шыкоўна.

Усяго ў Смалявіцкім гадавальніку на тэрыторыі 20 гектараў вырошчваюць 60 відаў найбольш папулярных дрэў і кустоў для азелянення тэрыторый. Патэнцыял зялёнай плантацыі сур'ёзны: у будучыні з маленькіх сцёблаў вырасце некалькі соцень гектараў лесу. Паводле слоў спецыялістаў, у цяплічных саджанцаў 100-працэнтная прыжывальнасць.