У слуцкім кадэцкім вучылішчы адбыўся традыцыйны навагодні баль

26 декабря 2018

У рытме танца. У слуцкім кадэцкім вучылішчы адбыўся традыцыйны навагодні баль. Да свята выхаванцы ўстановы рыхтаваліся з пачатку навучальнага года. Развучвалі грацыёзныя, вытанчаныя рухі вальса, а таксама энергічнай полькі і тэмпераментнага танга. Усяго ў праграме было каля дзясятка танцавальных нумароў. Удзел узялІ больш за 200 чалавек. У карагодзе разам з кадэтамі кружыліся і Дзед Мароз са Снягуркай. Зімнія чараўнікІ прыйшлі з віншаваннямі і падарункамі.

За выдатную вучобу, поспехі ў спартыўным і творчым жыцці вучылішча адзначылі лепшых кадэтаў. Напрыканцы святочнай праграмы выбралі і лепшую танцавальную пару.