У Следчым камітэце прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

28 февраля 2015

Заслону таямніц учора прыўзнялі службоўцы Следчага камітэта. У ведамстве адбыўся дзень адчыненых дзвярэй. Даведацца пра нюансы прававой справы вырашылі як школьнікі, так і кадэты. Усе яны атрымалі поўныя адказы. Галоўных пытанне было: як апынуцца ў шэрагах гэтых людзей у пагонах?

Адзначым, дзень адчыненых дзвярэй у сценах Следчага камітэта праходзіць упершыню. Але не выключана, што мерапрыемства стане традыцыйным. Магчыма, менавіта гэтае наступнае пакаленне ў будучыні стане годнай зменай цяперашніх следчых.