Прыйшоў час кансалідацыі ў СНД, больш цесна супрацоўнічаць, вырашаць праблемы і застарэлыя канфлікты. Пра што яшчэ гаварыў Прэзідэнт Беларусі на саміце ў Бішкеку?

13 октября 2023

Галоўныя палітычныя навіны сёння прыходзілі з Бішкека. У сталіцы  Кыргызстана адбыўся саміт лідараў СНД. Наш Прэзідэнт на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці заклікаў калег "не хаваць галаву ў пясок". Так вобразна Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра неабходнасць вырашаць праблемы і застарэлыя канфлікты ў краінах аб'яднання, а іх сёння, на жаль, хапае. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што надышоў час сур'ёзнай кансалідацыі ў рамках СНД.

Беспрэцэдэнтныя выклікі ўзварухнулі Садружнасць, але сітуацыя сёння імкліва змяняецца. Бачым, што адбываецца ўжо і на Блізкім Усходзе. Кансалідацыя намаганняў (палітычных, эканамічных) у такім становішчы  будзе дакладна на карысць дзяржавам СНД. Пляцоўка Садружнасці стала месцам двухбаковых перамоў і нефармальных зносін лідараў.

Пра важныя заявы і атмасферу ў СНД   - з Кыргызстана палітычны аглядальнік АТН Наталля Брэвус (відэа).