У школах цэнтральнага рэгіёна ладзілі флэшмоб да Дня мацi

15 октября 2018

Чытаем з матуляй разам. Да самага пяшчотнага і цёплага свята ў школах цэнтральнага рэгіёна ладзілі флэшмоб. У шосты школьны дзень вучні разам са сваімі маці ўслых прачыталі ўрыўкі з любімых твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў. Пасля чытанняў кожная матуля атрымала віншаванне і падарунак, зроблены сваімі рукамі.