У школах цэнтральнага рэгіёна праходзяць карысныя ўрокі па эканоміі і беражлівасці

6 декабря 2016

Колькі можна сэканоміць на энергазберагальнай лямпачцы, і як мінімізаваць цепластраты ў кватэры? У школах цэнтральнага рэгіёна праходзяць карысныя ўрокі і нават інтэлектуальныя гульні па эканоміі і беражлівасці. У гульнявой форме дзеці даведваюцца  элементарныя правілы выкарыстання  энергарэсурсаў.

Акрамя таго, сёння школьнікі цэнтральнага рэгіёна рыхтуюць свае навуковыя праекты да абласнога  этапа  рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон". Пераможцы   паўдзельнічаюць у фінале рэспубліканскага конкурсу, дзе паспаборнічаюць за галоўны прыз -   сертыфікаты  на рэалізацыю мерапрыемстваў па энергазберажэнні ў сваёй навучальнай установе.