У Шчучынскай раённай бальніцы распрацавалі дадатковы сацпакет для маладых спецыялістаў

29 сентября 2020
Узровень аказання медыцынскай дапамогі ў Беларусі захоўваецца на высокім узроўні. Працягваецца і маштабная мадэрнізацыя. Новае абсталяванне пастаўляецца ў гарадскія, абласныя і раённыя клінікі. Актыўна вырашаецца і пытанне з кадрамі. Напрыклад, у Шчучынскай раённай бальніцы, каб прывабіць маладых спецыялістаў,  распрацавалі дадатковы сацпакет. Гэта жыллё, матэрыяльная падтрымка, а таксама магчымасць павышэння кваліфікацыі. У выніку практычна цалкам вырашылі праблему недахопу кадраў. Юрый Карняловіч пра эксперымент раённага маштабу  ў нашай рубрыцы "Патрэбнае людзям" (відэа).